Ігару Салаўю па-ранейшаму не вяртаюць забраную аргтэхніку



Канфіскаваны ноутбук і сістэмны блок кампутара пінскага грамадскага актывіста Ігара Салаўя па-раейшаму знаходзіцца на праверцы ў Берасці. Пра гэта паведамілі ў Пінскім ГАУСе. Вярнуць абяцаюць пасля ўсіх неабходных працэдураў. Аргтэхніку ў актывіста забралі напярэдадні 1-га траўня на падставе ананімнага паведамлення пра тое, што Салавей вырабляе ўлёткі з заклікам да пінчукоў выходзіць на акцыі недармаедаў.

– Нібыта ў сябе на кватэры я рабіў улёткі з заклікамі прыйсці 1 траўня на акцыю дармаедаў у Пінску. Хаця я гэтага не рабіў, і ўвогуле, пра гэтую акцыю, што яна адбудзецца, ці не адбудзецца, я не чуў. Я ўдзельнічаў раней у мерапрыемствах, за што атрымаў арышт і велізарны штраф. 

Ігар Салавей упэўнены, што калі ёсць замова, то праваахоўнікі знойдуць да чаго дачапіцца, але спадзяецца на станоўчы вынік.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя