Імунізацыяй супраць COVID-19 ахоплена каля 35% беларусаў



Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 2 мільёны 929 тысяч чалавек і яшчэ 750 тысяч чакаюць другі кампанент. Пакуль імунізацыяй ахоплена каля 35% насельніцтва Беларусі. Медыкі занепакоеныя тым, што на гэтым лічба можа спыніцца, маладыя людзі не вельмі ахвотна вакцынуюцца. Такая сітуацыя і ў пунктах вакцынацыі ў Пінску:

– Зрабіла прышчэпку, бо баюся, што калі захварэю, то нейкія будуць наступствы. Хачу сябе засцерагчы і тых, хто побач.

– Баюся цяжка захварэць. Бо ў мяне дзеці працуюць, яны ж не будуць мяне даглядаць. Калі яны працу кінуць, хто ж будзе іхных дзяцей карміць?

– Лічу, што гэта вельмі патрэбнае мерапрыемства, каб нарэшце нашая краіны прыйшла ў норму.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у краіне 90% супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя прайшлі вакцынацыю, на другім месцы прадстаўнікі адукацыі – тут крыху больш за 70% вакцынаваных. У іншых працоўных сферах сітуацыя выглядае істотна горш – на роўні да 40%.

Беларускае Радыё Рацыя