Іна Кулей: Як працаўладкаваць выпускнікоў з замежнымі дыпломамі?



Як працаўладкаваць выпускнікоў з замежнымі дыпломамі – ідэі на такую тэму шукалі ў межах круглага стала ў Берасці. Ён сабраў каля двух дзясяткаў прадстаўнікоў бізнэсу, грамадскага сектару, маладых спецыялістаў і медыя ў памяшканні берасцейскага прадстаўніцтва гандлёва-прамысловай палаты.

Кажа каардынатарка Агенцтва “Тваё заўтра” Іна Кулей:

– Беларускае грамадства замоўчвае тэму і праблему сваіх дзяцей, сваіх беларусаў, якія атрымалі дыпломы за мяжой і хацелі б вярнуцца на радзіму. Гэты патэнцыял амаль што ніяк не выкарыстаны. Таму што ніхто не гаворыць пра гэтую мэтавую групу. У заканадаўчых актах няма ўзгадвання пра гэтую аўдыторыю.

Падобныя круглыя сталы яшчэ адбудуцца 27 кастрычніка ў Магілёве і 31 кастрычніка ў Менску.

Арганізатары хочуць параўнаць, чым адрозніваюцца думкі грамадскасці ў разрэзе рэгіёнаў, і сабраць лепшыя ідэі для вырашэння праблемы працаўладкавання студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя