Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фармаваннем



Як аказалася, рашэнне аб наданні гэтаму медыя новага статусу Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў яшчэ 1 лістапада. Сайт ведамства аб гэтым нічога не паведаміў.

Як паведамляе blizko.by, агенцтва можна знайсці ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў, апублікаваным на сайце МУС. Як аказалася, рашэнне аб наданні гэтаму медыя новага статусу Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў яшчэ 1 лістапада. Сайт ведамства аб гэтым нічога не паведаміў. Не было такіх навін і ў дзяржаўных СМІ.

 Раней Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні да цяперашняга і былога дырэктара БелаПАН Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава, якія знаходзяцца за кратамі з 18 жніўня. Сайты агенцтва заблакаваны ў Беларусі.

БелаПАН — найбуйнейшае недзяржаўнае беларускае інфармацыйнае агенцтва. У 1991 годзе яго стварыў вядомы журналіст Алесь Ліпай, які ўзначальваў арганізацыю да сваёй смерці ў 2018 годзе. 

Гэта ўжо другое СМІ, якое атрымала статус экстрэмісцкага фарміравання. Раней у адпаведны спіс патрапілі інтэрнэт-рэсурсы беларускамоўнага польскага тэлеканала.