Інфармацыйная вайна супраць Беларусі



У Беларусі працягваецца інфармацыйная вайна  з боку нашага ўсходняга суседа – Расеі. «Падобны націск хлусні, жорсткасці і непрыхаванага хамства могуць вытрымаць далёка не ўсе беларускія грамадзяне. Таму самае лепшае – адмовіцца ад расейскіх тэлеканалаў», – так лічыць берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Зараз у нас у Беларусі вельмі проста паставіць антэну і дэфіцыту ў інфармацыі не будзе. Іншая справа, што людзі прызвычаіліся да пэўных выгодаў, што ім трэба не 20 каналаў, а 50. Але трэба браць пад увагу, якога кшталту гэтыя каналы, і клапаціцца не толькі пра сваё псіхічнае здароўе, але і пра  псіхічнае здароўе сваіх дзяцей.

Паводле нашага суразмоўцы, распачаў інфармацыйную вайну Аляксандр Лукашэнка, які  абразлівымі эпітэтамі на адрас дэмакратычнай супольнасці, прадпрымальнікаў, беларускай мовы, падрыхтаваў глебу для інфармацыйнай вайны з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.liga.net

[manual_related_posts]