Інфекцыяніст Мікіта Салавей просіць беларусаў вакцынавацца



Інфекцыяніст Мікіта Салавей у сваім ФБ заклікае беларусаў вакцынавацца, бо з такой дынамікай захворвання ў недалёкай будучыні многім можа раптам не хапіць дактароў, стацыянараў, кіслароду і патрэбных лекаў.

Ён піша, што інфекцыя істотна памаладзела, шпіталізуюцца не толькі пацыенты з хранічнай паталогіяй, лішняй вагой і старэйшыя за 60 гадоў, але і ва ўзросце ад 20 гадоў, прычым часцяком з ужо наяўнай дыхальнай недастатковасцю.

Цытата са звароту адмыслоўца: «Маскі ў транспарце і краме не носім або носім іх на барадзе, неабавязковыя мерапрыемствы наведваем, фізічнае дыстанцыяванне не выконваем нават у тых месцах, дзе для гэтага зробленая спецыяльная разметка, і, самае галоўнае, — не вакцынуемся! Няма нармальна вакцынаваных імунакампетэнтных пацыентаў з COVID-19 у рэанімацыйных аддзяленнях, няма! І проста ў стацыянар іх трапляе адзінкі… Дружна збіраемся сем’ямі, бяром пажылых бацькоў і дзяцей, старэйшых за 18 гадоў — і марш на вакцынацыю!»

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: onliner.by