Ініцыятыва «Гародня»: Дапаможам вярнуць дзіцячую пляцоўку



Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «Гародня» дапамагаюць жыхарам гарадзенскай вуліцы Рэпіна, 43 вярнуць дзіцячую пляцоўку.

Пра ініцыятыву распавядае грамадскі актывіст Ігар Банцар:

Мы пайшлі насустрач грамадзян, склалі калектыўны зварот, грамадзяне яго падпісалі. А цяпер мы хочам перадаць гэты зварот начальніку 15-га ЖЭС-а , каб ён разгледзеў і станоўчы вырашыў гэтае пытанне. Паводле закону аб зваротах грамадзян у начальніка ЖЭСа ёсць 15 дзён, каб адказаць на зварот грамадзян, але мяркую тут пытанне вырашыцца крыху хутчэй, бо гэта знаходзіцца на тэрыторыі ягонага ЖЭСа, і яму не трэба так доўга думаць. Нашы далейшыя дзеянні будуць залежыць аж адказу начальніка ЖЭСа.

Па словах Ігара Банцара адсутнасць дзіцячай пляцоўкі ў гэтым двары па вуліцы Рэпіна можа ствараць канфліктную сітуацыю:

Дзеці, што жывуць у гэтым доме, павінны мець права на дзіцячую пляцоўку. А не хадзіць у чужыя двары, дзе поўна і сваіх дзяцей. Калі чужыя прыходзяць на перапоўненыя пляцоўкі, гэта стварае канфлікты і паміж дзецьмі і паміж бацькамі. Я думаю, гэта нікому не патрэбна: ні ўладам, ні бацькам.

Грамадская ініцыятыва “Гародня” дапамагае жыхарам гораду вырашаць сацыяльныя пытанні ў розных раёнах гораду. Гэта адбываецца праз збор подпісаў ці праз звароты да ўладаў горада.

Беларускае Радыё Рацыя