Ініцыятыва „За наш горад!” – за ўпарадкаванне мікрараёна Кавалёва
Амаль дзве сотні подпісаў сабралі прадстаўнікі берасцейскай ініцыятывы „За наш горад!” за тое, каб упарадкаваць мікрараён Кавалёва. Актывісты разам з берасцейцамі выступаюць за ўпарадкаванне вадаёмаў.
Стварэнне рэкрэацыйных зонаў павінна паўплываць на ўстойлівае развіццё навакольнага асяроддзя, – паведаміў палітык Валянцін Лазарэнкаў:
– Бо гэта непасрэдна тыя вадаёмы, якія звязаны з устойлівым фармаваннем прыроднага асяроддзя. Яны ўжо існуюць на працягу больш за 30 гадоў. Знаходзяцца ў занядбаным стане. На гэты момант у адным месцы планіруецца дадаткова зноў зрабіць дом, без пад’язной дарогі. А ў другім месцы па праекце нібыта збіраюцца паставіць сабор.
Асноўная частка подпісаў была сабраная ад жыхароў дамоў па вуліцы Валгаградская і вуліцы Кар’ерная. Зварот адрасаваны прадстаўнікам мясцовай улады.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
