Інклюзіўная выстава „Я прыеду” завяршаецца ў Варшаве



20 чэрвеня – апошні дзень працы інклюзіўнай выставы «Я прыеду». Яна ладзіцца ў Варшаве з 10-га чэрвеня. 4 беларускія мастакі прадставілі свае працы, прысвечаныя сацыялізацыі маладых людзей з інваліднасцю. Як нарадзілася імпрэза, распавядае вядучая праектаў для маладых людзей з інваліднасцю Эльвіра Каралёва.

– Першапачаткова была думка, жаданне проста хаця б рабят з вёскі вырваць з іх асяроддзя. Яны не ўсе нават былі ў бліжэйшым раённым сваім горадзе. Яны знаходзяцца з бацькамі, а часцей за ўсё з адной маці круглыя суткі, і месяцы, і нават некалькі гадоў у чатырох сценах у хатніх умовах без прагулак, таму што мамы сталага ўзросту і мамы самі не заўсёды могуць дарослага сына, цяжкага з інвалідным вазком вывезці на вуліцу.

Цяпер жа іх творы можна ўбачыць у Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]