Інтэрнэт-гандаль дзічынай з Белавежскай пушчы цяпер ужо недасяжны



Такую выснову прынамсі можа зрабіць пакупнік, які наведаў старонку дыстанцыйнай замовы прадукцыі ўласнай вытворчасці Нацыянальнага парка.

Пра тое, што можна было набыць анлайн, ды яшчэ і з дастаўкай, кажа супрацоўнік адной з тамтэйшых установаў харчавання.

РР: Пісалі на сайце, што можна дастаўку было?

Супрацоўнік: Раней было. Можа месяцы два так практыкавалася. З дзічыны каўбасы, «пушчанку», гарбату на травах, варэнне, усё гэта можна было «зрабіць», а зараз нешта я не ведаю, як яны зрабілі.

Цяпер, калі гартаеш старонкі дыстанцыйнай замовы, можна ўбачыць тэкставую абвестку чырвоным шрыфтам з інфармацыяй пра тое, што: «Па тэхнічных прычынах замовы часова не прымаюцца». Кіраўніцтва нацпарка і арганізатар гандлёвай анлайн-пляцоўкі пра тое, як доўга будзе трываць гэтая паўза не паведамляюць.

*** Раней, жыхары Камянца і Берасця маглі замовіць пушчанскія пачастункі анлайн і з дастаўкай у гэтыя два гарады. Ажжыццяўлялася яна адзін раз на тыдзень па пятніцах і каштавала 5 беларускіх рублёў. Пры замове на 50 рублёў дастаўка была бясплатнай.

Беларускае Радыё Рацыя