Інтэрнэт-рэсурсы «Радыё Свабода» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»



У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы Беларускай службы «Радыё Свабода». У спісе на сайце МУС яны ўключаны ў пералік „датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. На пачатку снежня суд у Менску прызнаў сацыяльныя сеткі «Радыё Свабода» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У гэты пералік унесены тэлеграм-каналы ўсіх найбуйнейшых незалежных грамадска-палітычных СМІ краіны. У тым ліку і сайт Радыё Рацыя. Мінюст Расеі ўключыў „Радыё Свабода” у рэестр СМІ-замежных агентаў.

Сёння таксама стала вядома, што на журналіста «Свабоды» Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу.

Фота: belnovosti.by