Інтрыга ад Валярыны Куставай



Валярына Кустава – аўтарка перадачы на тэлеканале “Белсат”, якая называецца “Прыват”. Ідзе падрыхтоўка да новага сезону, змены чакаюць і перадачу.

Расказвае Валярына Кустава:

– Мы, нягледзячы на тое, што гэта была самая прагляданая праграма і летась яна атрымала тытул найлепшай публіцыстычнай праграмы на канале, не спыняемся. Бо заўсёды хочацца бегчы наперадзе прыгажосці, тэндэнцый і ствараць гэтыя тэндэнцыі. Таму шэраг зменаў запланаваны ў “Прываце”. Цяпер яны ўсе ўзгадняюцца.

Паэтка і аўтарка перадачы спадзяецца, што ўжо 5-га верасня можна будзе пабачыць новую, абсалютна змененую прэм’еру новага сезону ў “Прываце”.  

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа