Інваліду адмовілі ў матэрыяльнай дапамозе



Абласны кіраўнік грамадскага аб’яднання інвалідаў Валянціна Азаак і члены праўлення Кобрыньскага аб’яднання інвалідаў аднагалосна падтрымалі кіраўніка Кобрыньскага аб’яднання Валянціну Кірылюк, якая выступіла супраць матэрыяльнай дапамогі інваліду 2 групы Аляксандру Краўчуку. Людзей моцна абурыла, што Краўчук не шкадуе дзяржаўных грошай і захацеў атрымаць дапамогу другі раз на год:

– Вы ў гэтым годзе атрымлівалі дапамогу?

Аляксандр Краўчук: Так. Дзесьці 950 рублёў.

– Вы ўжо атрымалі адзін раз на год. Я на працы атрымала траўму. І мне сказалі, Оля, падавай на дапамогу. А я адказала – не, бо я маю сумленне!

Паводле Аляксандра Краўчука, кожны інвалід мае права атрымліваць матэрыяльную дапамогу ў цяжкіх сітуацыях не адзін раз у год паводле Указа №41:

– Гэта не важна, колькі я атрымаў. І вам ніхто не забараняе.

Як паказала паседжанне членаў праўлення, інваліды самі пагадзіліся на абыякавае стаўленне дзяржавы да іх праблем, радуючыся тым крошкам, якія даюць ім улады.  

Беларускае Радыё Рацыя