Інваліды пакутуюць праз пандэмію каронавіруса



Больш за ўсё з-за пандэміі, ў псіхалагічным плане, пакутуюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наўпрост апынуліся ў “сацыяльнай рэзервацыі”, – гавораць у Таварыстве інвалідаў па зроку. З-за COVID-19 і так не шматлікія масавыя мерапрыемствы даводзіцца адмяняць.

Для часткі выртаваннем стала віртуальная прастора, – адзначае чалец праўлення Берасцейскага абласнога Таварыства інвалідаў па зроку Кацярына Смяховіч:

„Для нашай катэгорыі гэта асабліва складана, бо ўсё ж такі людзі прывыклі мець зносіны, прывыклі адчуваць плячо сябра, таварыша побач. У нас праходзіць шмат масавых мерапрыемстваў, дзе яны адкрываюцца, размаўляюць. У сувязі з пандэміяй і абмежаваннямі такой магчымасці яны былі пазбаўленыя, і частка меропприятий мы перавялі ў анлайн рэжым. Мы над гэтым доўга працавалі і ўздымалі гэтую праблему”.

Суразмоўца дадае, што яшчэ не ўсе чальцы таварыства ўмеюць карыстацца сецівам, а некаторыя ўвогуле не маюць да яго доступу. У сувязі з гэтым арганізацыя вядзе актыўны пошук спонсараў, якія б ахвяравалі такім асобам кампутар ці іншы гаджэт.