Ірына Грышчук: Маё імя і подпіс сфабрыкавалі



У Бярозе з назначэннем былога намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Дануты Гукінай старшынёй Бярозаўскага райсавета не пагадзіліся нават яе аднадумцы.

Ірына Грышчук

Працэдура прайшла з парушэннямі і выклікала скаргі ў розныя інстанцыі, нават самыя высокія. Але змагарам з несправядлівасцю хапіла смеласці агучыць факт ад імя вядомай апазіцыянеркі Ірыны Грышчук з Белаазёрска. Таму стос вернутых за недаплату пісем у яе паштовай скрыні выклікаў здзіўленне, зацікаўленасць і абурэнне адначасова, кажа Ірына Грышчук:

– Я ўпэўнена, што ананімшчык з колаў, дзе ёсць мой подпіс: райвыканкам, суд, пракуратура, міліцыя. Бо я атрымала адмову ў праверцы матэрыялаў, з той нагоды, што я не пацярпелая. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле яе словаў, ананім выправіў памылку і лісты былі накіраваны паўторна. Што стала вядома з адказу Адміністрацыі прэзідэнта. Праваахоўныя органы сталі староннімі назіральнікамі.

Беларускае Радыё Рацыя