Ірына, інвалід: Няхай пабудуюць газавую камеру і патруцяць нас



У Баранавічах на тумбах і аўтобусных прыпынках цэнтральных вуліц з’явіліся ўлёткі з перадрукаваным  матэрыялам Беларускага Радыё Рацыя “Ці лёгка жыць інваліду ў Беларусі?”.

dsc03771

У ім агучваецца вялікая праблема інвалідаў. Змест гэтых улётак прыцягнуў увагу баранавіцкага інваліда 3 групы Аляксандра Шведа. Ён згодны з тэкстам улёткі і ўдзячны ўсім, хто спрычыніўся да агучвання бядотнага стану інвалідаў:

– „Няхай пабудуюць газавую камеру і патруцяць нас”. Напісала жыхарка Бярозы Ірына, інвалід ІІ групы. Такія ўлёткі з’явіліся ў Баранавічах. Я сам інвалід, немагчыма выжыць за пенсію ў 140 рублёў, якую я атрымліваю. Я не магу ўладкавацца на працу ўжо два з паловай гады. Усе толькі разводзяць рукамі.

3 снежня – Міжнародны дзень інвалідаў. Паводле Аляксандра Шведа, улады толькі на словах клапоцяцца пра інвалідаў. Насамрэч, інваліды пакінуты ўладамі сам на сам са сваімі бедамі.

Беларускае Радыё Рацыя