Ірына Лукашэнка: Мне было страшна з-за майго прозвішча



Адносіны паміж украінцамі і беларусамі вяртаюцца да нармальных. Адчуваюць гэта і актывісты, якія працягваюць дапамагаць краіне.

Важную ролю ў такіх зменах сыгралі дзеянні беларусаў, якія не засталіся ў баку ад вайны, а пайшлі ў добраахвотнікі, сталі валанцёрамі.

Спачатку стаўленне ўкраінцаў да нас ускладняла працу. Хвалявалася я і наконт свайго прозвішча…”, – прызнаецца беларуская валанцёрка Ірына Лукашэнка.

– Калі пачалася поўнамаштабная вайна, канфлікт паміж украінцамі і беларусамі я адчувала. Адразу ад большай колькасці ўкраінцаў была нянавісць ды нейкае неразуменне. Але з часам гэта з большага прайшло. Напрыканцы сакавіка я зусім перастала сутыкацца з дрэнным стаўленнем. Зараз мне ніхто і нішто не перашкаджае. Лічу, што ўкраінцы з большага разумеюць, што беларусы – не роўна ўладам Беларусі. Яшчэ хачу дадаць, што мне было страшна з-за майго прозвішча, я ж Лукашэнка. Але за ўвесь час мне ніколі не “прылятала”.

Цяпер Ірына застаецца ва Украіне і працягвае там валанцёрыць.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]