Ірына Новік: «Говорит Гродно» – размовы з простымі людьмі



Адна з самых вядомых гарадзенскіх журналістак Ірына Новік стварае новы гукавы праект. Праект мае назву  «Говорит Гродно», і ён уяўляе сабой гукавы падкаст – размовы з гарадзенцамі пра Гародню.  

Пра асаблівасці праекта распавядае Ірына Новік:  

– Гэта проста голас людзей, самых простых, самых звычайных, якія ходзяць па вуліцах нашага горада. Мы яго назвалі “Говорит Гродно”, таму што шматлікія гісторыя маюць такі асаблівы каларыт менавіта тады, калі іх расказваеш. Іх не перадасі літарамі на пісьме або карцінкамі. Гэта такі вось наратыўны, вусны жанр, і мы захацелі яго паспрабаваць.     

Па словах Ірыны Новік, гэта праект пра самых простых людзей розных поглядаў:  

–  Мы з Андрэем – вядоўцы падкаста, вельмі простыя людзі. Андрэй тут нарадзіўся, а я сюды прыехала. Мы абодва лічым сябе гарадзенцамі. Героі гэтых выпускаў таксама будуць нашы сябры, нашы знаёмыя. Кожны з гарадзенцаў, гарадзенак у нечым эксперт, нешта ведае лепш за ўсіх, мае нейкі ўнікальны досвед, таму да нас у падкаст можа трапіць любы гарадзенец, гарадзенка. І калі нехта мае жаданне, то мы запрашаем шчыра адказваць, якія тэмы цікавяць, што б хацелася пачуць, пра што расказаць.

Плануецца, што падкасты будуць з´яўляцца ў сеціве некалькі разоў на месяц. А першы падкаст можна ўжо паслухаць на адмысловай пляцоўцы https://govorit-grodno.mave.digital/.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]