Ірына Траццякова: Судзяць найбольш актыўных людзей, бо баяцца новай хвалі пратэстаў




Па Віцебшчыне коціцца хваля судоў за абразу Аляксандра Лукашэнкі ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў. Такія працэсы прайшлі днямі ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, людзей судзілі ў адкрытых і закрытых працэсах, і пакаранні былі дужа  жорсткія: ад 2-х да 6-ці з паловай гадоў зняволення.  

На думку віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай, масавы характар гэтай з’явы абумоўлены тым, што ўлады Беларусі баяцца новай хвалі пратэстаў на фоне падзення аўтарытэту Беларусі ў свеце:

– Следчыя органы ўзбудзіліся, бо пачалася вайна ва Украіне, і Беларусь называюць краінай-агрэсарам. Праз гэта патэнцыйна магчымая новая хваля пратэстаў, і адзіны спосаб неяк стрымаць людзей – гэта застрашванне. Людзі павінны быць застрашанымі, людзі павінны быць запалоханымі.

Паводле праваабаронцы, асабліва жорстка абыходзяцца з тымі, каго не проста не ўдаецца запалохаць, а хто яшчэ і здольны насміхацца і кпіць з рэжыму. Так, вялікія тэрміны пазбаўлення волі днямі прысудзілі віцебскім удзельнікам палітычных  перформансаў, якія запісалі на відэа і выклалі ў тэлеграм-каналы спаленне дзяржаўных СМІ, знішчэнне самаробнага “тэлевізара” з выявай Грыгорыя Азаронка і інсцэніроўку пахавання Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]