IT-сектар Менску пачаў хвалю массавых звальненняў
За дзень зарэгістравана 823 афіцыйныя выпадкі каронавірусу. Упершыню з пачатку эпідэміі ў Беларусі колькасць памерлых за дзень перавысіла 7 чалавек у суткі.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Сталічная аўтамабільная кампанія перадала 10-й гарадской лякарні Менску новую машыну хуткай дапамогі замежнай вытворчасці, абсталяванай сістэмай падачы кіслароду. Па словах глаўурача лякарні ва ўстанову стала паступаць менш пацыентаў з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй.
Рэспубліканскі Саюз турыстычных арганізацый рыхтуе адкрыты зварот аб неабходнасці тэрмінавай падтрымкі галіны турызму, якая церпіць небывалыя страты. IT-сектар Менску з-за падзення прыбыткаў пачаў хвалю массавых звальненняў.
Больш за ўсё менчукі трацяць на спажывецкія тавары. Аб’ёмы выдачы крэдытаў насельніцтву скарачаюцца.
Адзіная анлайн-платформа для школьнікаў можа запрацаваць у Беларусі да канца году.
Прызыўнікі Менску і па ўсёй Беларусі ўпершыню будуць прымаць прысягу без запрошаных родных і блізкіх, якія змогуць паглядзець рытуал анлайн.
У менскім аўтакінатэатры прайшоў закрыты тэставы паказ.
Беларускае Радыё Рацыя