ІТ-тэхналогіі прыходзяць на дапамогу гісторыкам



ІТ-тэхналогіі прыходзяць на дапамогу справе вяртання памяці беларускага народа.

Перспектывы рэалізацыі ідэй беларускіх гісторыкаў праз высокія тэхналогіі падчас форуму Digital History MEETUP у Менску прадставіў намеснік кіраўніка аддзелу адукацыйных праграм IBB Minsk Зміцер Дабравольскі:

– З’явілася пляцоўка для знаёмстваў, для абмеркавання, для абмену досведам, ідэямі, каб гэты кантакт паміж гісторыкамі і праграмістамі адбыўся. Складаней што мы памятаем і як мы памятаем з гэтай гісторыі. У гэтым годзе мы плануем паўтарыць, мы правядзем другі хакатон, куды запросім каманды з Нямеччыны і Расеі, Украіны, Беларусі, у гэтым годзе мы дадалі яшчэ Польшчу.

Падчас двухдзённага форуму Digital History MEETUP будуць абмяркоўвацца праекты, дзе сучасныя тэхналогіі і IT-рашэнні дапамагаюць у гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці і музеяў.

Беларускае Радыё Рацыя