Каб уладкавацца на звычайную працу, трэба запоўніць незвычайныя анкеты



На бярозаўскія прадпрыемствы, дзе больш высокая зарплата, такія як мясакамбінат, сыркамбінат, жыллёва-камунальная арганізацыя і іншыя, трэба запоўніць анкету, якая выклікае абурэнне ў жадаючых працаўладкавацца. Бо трэба прайсці як праз рэнген разам са сваёй раднёй.

Працадаўцу цікавіць, акрамя ўсяго іншага, колькі цыгарэт выкурваеш, колькі і калі выпіваеш, ці ты і твая радня прыцягваліся да крымінальнай альбо адміністрацыйнай адказнасці, ці знаходзішся ты або хто з радні ў апазіцыйных партыйных і грамадскіх арганізацыях, гаворыць жыхар Бярозы Сяргей Барушка:

– Пры прыёме на працу патрабуюць адбіткі далоняў, не пальцаў нават, а далоняў. Я што, у КДБ на працу ўладкоўваюся, ці ў нейкую сакрэтную службу. Я кіроўцам хачу ўладкавацца, звычайным рабацягам. І якое гэта мае значэнне да таго, я добры кіроўца, ці кепскі.

Паводле праваабаронцы Сержука Русецкага, гэта ёсць парушэнне артыкула 14-га працоўнага заканадаўства. Яго можна абскардзіць праз суд. Але ведаючы нашы суды, лепш пашукаць іншае прадпрыемства, дзе, магчыма, будзе менш складаная анкета:

– Маюць права падаць у суд, каб ліквідаваць такую дыскрымінацыю. Але фактычна працоўныя адносіны, паколькі чалавек толькі запаўняе анкету, яшчэ не пачаліся. А з улікам таго як дзейнічаюць суды ў Рэспубліцы Беларусь, не даводзіцца спадзявацца, што чалавек можа выйграць такі суд.

У пункце 4 і 5 згоды работніка на апрацоўку персанальных дадзеных сказана, што дадзеныя могуць быць прадстаўлены іншым упаўнаважаным асобам. І гэта вядома каму.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]