Кабыляцкая гара – сімвал цёмных сіл і людскіх пакут



20 верасня 1982 года “Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністратыўных органаў (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкаманта, міліцыя) правяла агляд парэшткаў, знойдзеных пры будаўніцве чыгуначнага адгалінавання Ворша-Паўночная. Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключае магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляныя падчас нямецкай акупацыі:

“Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджання касцей галавы (…) Агляд  месца паказаў, што захаванне праведзенае ў 1937-1939 г. у глухім лясным масіве (…) усе пяцьдзесят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай часцы”.

 У 90-ыя гады на Кабыляцкай гары ўсталяваны памятны знак – вялізны камень з чырвонага дняпроўскага граніту. 

Гісторыю помніка і гары распавялае  даследчык з Воршы Юрась Копцік: Магіла была ускрытая на самым аходне, калі распрацоўвалі разваротную  галіну станцыі Ворша-Паўночная.  Усё, што было знойдзена, пахавалі побач, літаральна на гэтым месцы. Я тады прапанаваў паставіць тут памятны знак. Спачатку БНФ паставіў крыж, падобны, як у Курапатах – Крыж пакуты, метраў пяць вышынёй. які вырабляў Алесь Сярожкін. Пасля  Гарвыканкам  вырашыў узяць ініцыятыву ў свае рукі.  Я ім прапанаваў: “Пастаўце проста дзікі камень – не крыж, не шасціканцовая зорка, не мусульманскі паўмесяц.  Ці мала, якія людзі, якога веравызнання ляжаць у гэты лесе? Таму няма сэнсу ставіць крыжы, якія нясуць ясную канфесійную афарбаванасць. Я прапанаваў узяць вялізны валун, які сам па сабе нагадвае традыцыйны абеліск. Ён стаяў гэты валун каля водасховішча на Крапіўне, як раз каля ставу. Яны з’ездзілі, паглядзеі, ён ім спадабаўся. Там быў галоўны архітэктар гораду, прадстаўнікі гарвыканкаму. Падагналі кран, аўтаплатформу, пагрузілі камень і перавезлі сюды. Вось такі цудоўны помнік, які не патрабуе па сабе больш нічога. Практыка паказала. Яны спачатку хацелі ставіць барэльеф, выраблены з цэлуміну ў Барані на заводзе “Красный Октябрь” з радкамі Ахматавай “Хотелось бы всех поименно  назвать, да отняли список и негде узнать». Усё гэта было зроблена, але і году не прайшло, як барэльеф знік. Каштоўны метал – цэлумін, але, мачыма не толькі з-за каштоўнага металу яго сарвалі. Пасля быў пастаўлены яшчэ адзін барэльеф з сілуэтамі нібыта ахвяр сталінскага тэрору. Той барэльеф праз год з нечым таксама знік, ён быў выраблены з чугуна, але яго сарвалі і знеслі. Пасля гэтага на камяні засталіся толькі адтуліны, як сляды куль, гэта сляды ад замацаванняў барэльяфаў, якія стаялі тут і былі сарваныя. Пасля гэтага Аршанская Рады БНФ за свае грошы заказала шыльду на заводзе Легмаш. З чугуна адлілі шыльду, якую паставілі ўжо ў другой палове 90-ых гадоў.  Курапаты ў нас ведаюць усе, нават спецназаўцы і амапаўцы менскія, якія б’юць і забіраюць у аўтазакі людзей з Плошчы. Яны, калі вязуць людзей у аўтазаках, то «жартаўліва» гавораць : «Вязем вас расстрэльваць у Курапаты”. Кабыляцкую гару ў Воршы цяпер ведае толькі старэйшае пакаленне.  Раней уся Ворша ведала, што такое Кабыляцкая гара – гэта сімвал цёмнага канца чалавека, дзе ніякіх слядоў, ніякіх сведкаў. Ніхто не прыйдзе і не пакажа. Яшчэ я памятаю, як матка і бацька і бабуля з дзедам, калі за сталом нехта пачынаў распускаць язык гаварылі: «Цішэй тут, а то за рогі і на Кабыляцкую гару завалакуць!» Вось такая прымаўка тады гуляла па Воршы. Кабыляцкая гара дастаткова вялікая – некалькі кіламетраў – так, і некалькі кіламетраў – так. Такая вялікая ўзвышанасць, якая займае месца ад Дняпра, практычна да Аршыцы. Каля Дняпра была вёска Кабылякі, ад яе і назва, і пасля вайны яе пераіменавалі ў Прыдняпроўе. А Кабыляцкая гара засталася – сімвал цёмных сіл, якія ўвасаблялі тое, што прынесла савецкая ўлада на гэтую зямлю. Бязведамы канец – гэта і ёсць сімвал Кабыляцкай гары. (запіс зробены ў красавіку 2013 гоа пры здумках праваабарончага фільма „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”). 

Адгалінаванне Ворша-Паўночная, пры будаўніцтве якой у 1982 годзе былі знойдзеныя парэшткі расстраляных.  

  Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя