Кабыляцкая гара ў Воршы – месца масавых расстрэлаў



Афіцыйнае прызнане  расстрэлаў на Кабыляцкай гары адбылося значна раней, чым у Курапатах.  У верасні 1982-га, калі ў лесе на поўдзень ад вёскі Андрэеўшчына (Кабыляцкая гара) пад Воршай пры будаўніцве была знойдзена яма з целамі расстраляных.

Гэта ўнікальны дакумент, які захоўваецца ў аршанскага даследчыка Юрыя Копціка:

20 верасня 1982 “Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных органаў” (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкаманта, міліцыя) правяла агляд парэшткаў, знойдзеных пры будаўніцве чыгуначнага адгалінавання Орша-Паўночная.

Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключае магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляныя падчас нямецкай акупацыі:

 “Как правило, немцы проводили расстрелы открыто, а не в глухих местах, из автоматов без повреждения костей головы (…) Осмотром на месте обнаруженных местными жителями останков людей установлено, что захоронение произведено в 1937-1939 г. в глухом лесном массиве (…) все пятьдесят черепов имеют пулевое отверстие в лобной части”.

sm15

sm14У 90-ыя гады на Кабыляцкай гары ўсталяваны памятны знак – вялізны камень з чырвонага дняпроўскага граніта

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]