Калегі Паўла Шарамета наведалі яго магілу



На Паўночных могілках у Менску, дзе пахаваны забіты год таму Павел Шарамет, адбылося ўшанаванне памяці журналіста. З раніцы да яго магілы ішлі дзясяткі людзей. Сярод іх і калегі Паўла.

Былы старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна сказала, што дараваць забойства Паўла Шарамета немагчыма. Па яе словах, вельмі важна, што паралельна з афіцыйным расследаваннем ва Украіне калегіжурналісты вядуць сваё расследаванне гэтага забойства. «Мяне вельмі цешыць факт, – палкрэсліла Жанна Літвіна, – што Каміэт абароны журналістаў — міжнародная ўплывовая арганізацыя —далучылася да гэтай акцыі і падрыхтавала сваю справаздачу».

Крыстафер Мілер – гэта аўтар, які прэзентаваў гэтую справаздачу Камітэта абароны журналістаў, зрабіў выснову: расследаванне не вядзецца, таму і вынікаў няма – няма абвінавачаных, няма прыцягнутых да адказнасці, няма ніводнай версіі матываў, чаму было здзейснена гэтае злачынства. У той справаздачы прагучала, што афіцыйнае ўкраінскае следства павінна пагадзіцца на міжнароднае незалежнае расследаванне.

Па перакананні Жанны Літвіной, абавязак беларускіх журналістаў – падтрымаць гэтую прапанову. І таксама вельмі важная ідэя, з якой выступіла галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання „Украінская праўда” Сэгіль Мусаева-Баравік, — гэта неабходнасць узнаўлення беларускага грамадзянства, няхай і пасмяротна, для Паўла Шарамета, сказала Жанна Літвіна.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота БелаПАН