Калектыўны заклік да празрыстых выбараў рэктара ЕГУ



50 грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі звярнуліся з адкрытым лістом у справе будучыні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У лісце выказваецца «глыбокая занепакоенасць сітуацыяй вакол выбараў новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэта (ЕГУ)».

Сярод падпісантаў  – Уладзімір Някляеў:

– Гэтая навучальная ўстанова павінна быць беларускай. Таму што тое, што там рабілася цягам апошніх 7-10 гадоў, было трэндам не да беларускага гуманітарнага ўніверсітэта, а да нейкага сярэднестатыстычнага еўрапейскага ўніверсітэта. Гэта не тое, што мы чакаем ад гэтай навучальнай установы. Гэта не ёсць праца на будучыню Беларусі.

Падпісанты выказваюць недавер Адборавай камісіі, легітымнасці і справядлівасці бягучага адбору. Яны заклікаюць «прывесьці конкурс на пасаду рэктара ЕГУ ў адпаведнасць міжнародным стандартам, стварыць новую рэпрэзентацыйную Адборавую камісію і правесці сапраўды празрысты і справядлівы конкурсны адбор».

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота n-europe.eu

[manual_related_posts]