Каліноўскі Battle па-гарадзенску



Упершыню ў Гародні адбыўся Каліноўскі Battle,  на якім гарадзенскія гісторыкі спрачаліся пра кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў. Лёс Каліноўскага, яго гераізацыя і шматграннасць як гістарычнай асобы, – гэта толькі маленькая частка мерапрыемства, што адбылося у “Цэнтры гарадскога жыцця”.

Пра асобу Каліноўскага кажа Аляксей Кайрыс:

– Па-першае, асоба Вікенція Канстанціна Каліноўскага, на маё меркаванне, узначальвае пантэон беларускіх нацыянальных герояў. Але вельмі важна паказаць нашаму грамадству, што гэтая асоба была створана Вацлавам Ластоўскім і праз некаторыя гістарычныя перыяды пастаянна перайначвалася, пастаянна міфалагізавалася.

Алесь Краўцэвіч, гісторык: Канешне, існуе Каліноўскі як міф, распрацаваны, вельмі плённы, нацыятворчы міф, і стварылі Каліноўсканіяду – напісалі дзясяткі, сотні мастацкіх твораў – жывапісу, літарартуры. Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім”. І атрымаўся міф. І гэта файна.

Адбыўшаяся сустрэча стала першай падобнай дэбатай у Гародні. Гэта была не проста акадэмічная лекцыя – а сапраўднае абмеркаванне, дзе любы з прысутных мог задаць пытанне выступоўцам. Арганізатары Каліноўскі Battle спадзяюцца, што падобныя мерапрыемствы ў горадзе будуць ладзіцца пастаянна і стануць цікавыя шырокаму колу гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя