Каля 140 тысячаў навагодніх ялінак нарыхтавалі для продажу лясныя гаспадаркі краіны



Для іх рэалізацыі арганізавана звыш тысячы гандлёвых кропак па ўсёй краіне. Ялінкавыя кірмашы будуць працваць па 31-е снежня ўключна.

Па словах лясніка Ігара Пацоўскага, ўзамен высячаных дрэваў абавязкова будуць пасаджаны новыя:

– Сезонна вясной ці восенню аднаўляецца на іншых плошчах, але плошча роўная той, якую высеклі. Адпаведна ў нас і лясніцтва саджае, і грамадскія арганізацыі. Пляцы, пакрытыя лесам становяцца ўсё больш. А лес, калі за ім сачыць, і дапамагаць яму – то ён сам сябе вырошчвае.

Сёлета кошт на навагоднюю прыгажуню ў сярэднім па краіне складае 15 рублёў, пры гэтым штраф за незаконную высечку дрэва можа дасягнуць 8 тысячаў рублёў і ў дадатак прыйдзецца яшчэ сплаціць кампенсацыю нанесенай шкоды прыродзе.

Беларускае Радыё Рацыя