Каля 15-17 дваровых чатаў працягваюць сваю працу ў Берасці
Каля 15-17 дваровых чатаў працягваюць сваю працу ў Берасці. Дзякуючы такой камунікацыі ладзяцца святы ў дварах, а таксама адбываюцца сходы. Але на зімовы перыяд фармат можа быць зменены, — распавёў блогер, сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:
– Ужо няма такіх вялікіх пасядзелак у дварах з гарбатай і кавай. Паставілі на паўзу сваю дзейнасць, каб у той момант, калі патрэбна будзе мабілізавацца, яны мабілізуюцца. Але я думаю, што менавіта тыя дваровыя чаты, якія так добра паказалі сябе ўвосень, менавіта ў іх удзельнікаў зараз такія ўпрыгожванні на вокнах пад Новы год у выглядзе бел-чырвона-белых агеньчыкаў.
Сяргей Мазан не выключае, што дваровыя актыўнасці вернуцца адразу з наступленнем вясны. А пакуль частка людзей працягвае збірацца ў кватэрах.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
