Каля 200 чалавек штодня спрабуюць атрымаць статус бежанца
Год таму
Каля двух соцень чалавек штодня спрабуе перасекчы беларуска-польскую мяжу і атрымаць статус бежанца.
Пра гэта паведаміла прадстаўніца праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» Юлія Стасюк. Паводле яе слоў, гэта каля трыццаці сям’яў і прыклада дзесяць чалавек паасобку:
– У параўнанні з 2016 годам, напрыклад, гэта вельмі мала. Таму што ў 2016 годзе гэта было 3000 чалавек. А калі параўноўваць вось гэты зімовы перыяд, то гэта было 100-120 чалавек. Зараз як бы дынаміка ўзрасла.
Паводле прадстаўніцы «Human Constanta» Юліі Стасюк, колькасць сем’яў, якія будуць прасіць бежанства ў восеньскі і зімовы перыяд значна зменшыцца. Гэта найперш звязана з фінансавым чыннікам і ўмовамі прыбыцця.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце