Каля 200 дадатковых месц з’явіцца ў дзіцячых садках Берасця



Каля дзвюх соцен дадатковых месцаў з’явіцца ў дзіцячых садках Берасця.

Гэта вынік кампаніі «За даступную адукацыю па месцы жыхарства» актывістаў ініцыятывы «За наш горад!» і сябраў берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).

На дадзены момант дзіцячыя садкі ў горадзе наведвае каля сямнаццаці тысяч дзяцей, але не хапае яшчэ звыш тысячы месцаў, —паведаміў палітык Ігар Маслоўскі:

Роўна год назад, у межах кампаніі «За наш горад» мы накіравалі больш за 2 тысячы подпісаў у рэспубліканскія органы ўлады: і ў Міністэрства адукацыі, і ў Палату прадстаўнікоў, у Кабінет міністраў і нават копію ў Адміністрацыю прэзідэнта. Жыхары горада нас падтрымалі, што ёсць такая праблема: проста катастрафічны недахоп месцаў у дзіцячых садках.

«Гэта сведчыць пра тое, што тэма, якую мы паднялі, вельмі актуальная, і зараз у новых мікрараёнах будуюцца дзве новыя установы адукацыі», — падагульніў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце