Каля Мікашэвічаў легкавік раздушыла вайсковым грузавіком
5 месяцаў таму
Onliner.by піша, што каля Мікашэвічаў на трасе М10 (мяжа Расіі — Гомель — Кобрын) легкавы аўтамабіль Audi заціснула паміж двума вайсковымі грузавікамі. На месцы знаходзілася ВАІ (Ваенная аўтамабільная інспекцыя). Пашкоджанні Audi вельмі значныя: задняя частка раздушаная.
“Траса М10, каля моста праз Случ, за два-тры кіламетры ад Мікашэвічаў, у кірунку Жыткавічаў, — распавёў Onlíner аўтар відэа пра месца здарэння. Папярэдне вядома, што ніхто не загінуў.
[manual_related_posts]