Каля рэстарана „Поедем поедим” затрыманыя трое абаронцаў Курапат



Як паведамляе Павел Севярынец, увечары 1 верасня адбылася сутычка паміж наведнікам рэстарана і ахоўнікамі з абаронцамі Курапат.

„Прыехалі міліцыя і ДАІ. Маладафронтаўцы Дзяніс Урбановіч і Піліп Шаўроў, а таксама каардынатар „Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі затрыманыя, іх вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі”, — паведаміў Севярынец.