Калядкі з сябрамі Баранавіцкага ТБМ



Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы зімовыя святы завяршылі Калядкамі. Беларускамоўная супольнасць падрыхтавала касцюміраваны спектакль з песнямі, танцамі, народнымі прымаўкамі, які адраджае народныя беларускія традыцыі.

Свята спадабалася як удзельнікам, так і тым, да каго прыходзілі:

Спадабалася тое, што было многа людзей, што былі ў касцюмах, што была сапраўдная Каза. Спадабаўся Дзед з барадой – аўтэнтычны беларус. Спявалі на беларускай мове. Вельмі добра, што захоўваеце традыцыі.

– Нават не адчувалася, што людзі не гатовыя да гэтага. Яны ўсе ведаюць, што гэта такое. Усе былі вельмі радыя, многія запрашалі ў хату.

Паводле ўдзельнікаў Калядак, з вяртаннем роднай мовы і нацыянальных традыцый будзе вяртацца і народная нацыянальная памяць, якая абавязкова прывядзе да росквіту незалежнай Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы