Калядны флэшмоб у Слоніме



У адным з гандлёвых цэнтраў Слоніма адбыўся Калядны флэшмоб. Яго арганізавалі і правялі навучэнцы Менскай духоўнай семінарыі з Жыровічаў разам з выкладчыкам семінарыі протаіерэем Генадзем Логіным. Гэта адзін з нямногіх выкладчыкаў і святароў у Жыровічах, які дасканала валодае беларускай мовай і вельмі часта выступае па-беларуску.

Удзельнікі флэшмоба павіншавалі ўсіх прысутных з Новым годам і Калядамі. Наведвальнікі гандлёвага цэнтра атрымалі ад арганізатараў мерапрыемства калядныя пернікі і паслухалі святочныя калядкі.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота Наваградскай епархіі