“Камарова – кола дзён-2019”



Лета – час падарожжаў, паездак ды фэстаў! Ці не з’ездзіць нам у Камарова? Наша, беларускае, на Мядзельшчыне… Як не на тыдзень, то на дзянёк, другі?

Краявіды тут шыкоўныя… Прыемным “бонусам” да графскай сядзібы пачатку 20 ст. (сядзібна-паркавы ансамбль Старжынскіх), возера і парк са старымі ліпамі, дзе ідзе выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”.

Свята ладзіцца традыцыйна кожную трэцюю суботу чэрвеня і збірае майстроў-рамеснікаў з усіх куточкаў Беларусі. Гліна, салома, дрэва, тэкстыль… Экалагічны падыход. Майстар-класы ад каваля ці ганчара. Сувеніры, прыгажосткі, смаката на любы густ і канцэртная праграма…

Хто не паспеў завітаць сёлета, зможа выправіць сітуацыю налета! А пакуль ёсць іншы варыянт – зладзіць сабе віртуальную фотаэкскурсію!

[Not a valid template]

Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя