Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра затрыманне беларускага бізнесмена Віталя Сініцкага
18 гадоў таму
Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра затрыманне буйнога беларускага бізнесмена за нявыплату ў бюджэт больш за 9,8 мільёна рублёў падаткаў. Верагодней за ўсё гэта Віталь Сініцкі, пра затрыманне якога раней паведамлялася з розных крыніц. Прадпрымальніку належаць бізнэс-цэнтры „Вална”, „Цівалі”, „Тытан”, „Трум” і іншыя. У свежым топ-100 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі, які нядаўна апублікавала выданне „Ежедневник”, бізнэсмэн займае 38 месца з 100.
Паводле Эўрарадыё
