Камітэту падтрымкі прадпрымальніцтва „Салідарнасць” другі раз не регіструюць



Міністэрства юстыцыі ў другі раз адмовіла ў рэгістрацыі Камітэту падтрымкі прадпрымальніцтва „Салідарнасць”. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта, прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, былы палітвязень, які атрымаў афіцыйны адказ з міністэрства. Адной з прычын адмовы стала назва аб’яднання. У адказе Мінюста сказана: „Выкарыстанне ў гэтай назве слова „камітэт” не адпавядае патрабаванням заканадаўства”.

Пры гэтым, падкрэсліў Аўтуховіч, у лісце няма спасылак на заканадаўства, якое забараняе выкарыстоўваць у назвах грамадскіх арганізацый гэтае слова. Актывіст падкрэсліў, што пры першай спробе рэгістрацыі камітэта Мінюст такіх прэтэнзіяй не выказваў.