Кампанія па масавай вакцынацыі ідзе павольна



Па апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у краіне поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 2 мільёны 614 тысяч чалавек і амаль паўмільёна чакае на другі кампанент прышчэпкі.

Лекар-лабарант Вадзім Садоўскі адзначае, што зараз добры момант для ўмацавання імунітэта, бо ў пунктах вакцынацыі няма чэргаў:

Рэвакцынацыя з вакцынацыя працягваюцца. Заклікаю ўсіх гэта рабіць, таму што гэта дзейсная мера. Для таго, каб трапіць на вакцынацыю, ці на рэвакцынацыю нічога асаблівага не трэба. Нават калі прыйдзеце сёння ў паліклініку і ў вас не будзе супрацьпаказанняў, вялікай чаргі зараз няма, таму вы адразу можаце прышчапіцца.

Медыкі прызнаюць, што ў краіне кампанія па масавай вакцынацыі ідзе павольна. На сённяшні дзень супрацькавідную прышчэпку мае 25% жыхароў, а паводле экспертаў, для эфектыўнай выпрацоўкі калектыўнага імунітэта трэба імунізаваць як найменей 80%.

Беларускае Радыё Рацыя