Кампанія “За вела-Берасце” аднаўляе працу



veloКампанія “За вела-Берасце” адновіць сваю дзейнасць у бліжэйшыя некалькі месяцаў. Пра гэта паведаміў яе каардынатар Уладзімір Красько. Ён патлумачыў, што дзейнасць кампаніі ў першую чаргу будзе сканцэнтравана не на павелічэнні колькасці веласіпедыстаў, а на стварэнні ўмоваў ужо для той колькасці веласіпедыстаў, якая ёсць у горадзе:

– Мы ў гэтым годзе вырашылі адысці ад мерапрыемстваў забаўляльнага тыпу, а больш сканцэнтравацца на праблемах раварыстаў, чым, у прынцыпе, кампанія “За вела-Берасце” заўсёды і адрознівалася. Гэтая кампанія бузе існаваць да таго часу, пакуль не будуць вырашаны праблемы раварыстаў у горадзе. І як толькі паўстануць усе ўмовы для перасоўвання на ровары, кампанія “За вела-Берасце” перастане дзейнічаць.

“У шматлікіх мікрараёнах горада застаецца невырашанае пытанне з вышынёй бардзюраў, парковачнымі месцамі, дарожнай бяспекай ды многім іншым, – падвёў рысу актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота ampby.org