Кампанія „За якасную і даступную медыцыну”



Актывісты кампаніі „За якасную і даступную медыцыну” „ставяць на вушы” чыноўнікаў. У Камітэце па ахове здароўя Менскага гарадскога выканаўчага камітэту прайшла сустрэча з актывістамі, гаворка ішла між іншым пра атавізм неефектыўнай савецкай медыцыны.

Чыноўнікі ўсведамляюць, што яны пад кантролем і з большай увагай ставяцца да сваіх задачаў, – кажа Вольга Кавалькова з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі:

– Яны, па-першае, бачаць, што пад кантролем. Не так шмат можа мы гэтую тэму ўздымаем, як палітычныя арганізацыі. Але калі ўважліва паглядзець, то апошнім часам Беларуская хрысціянская дэмакратыя шмат у якіх гарадах уздымала гэтую тэму – у Віцебску, у Гародні. Уладам, можа быць, гэта не падабаецца, калі ім кажуць пра тое, дзе яны не дапрацоўваюць, тым больш калі прыносіш сотні подпісаў і паказваеш, што сапраўды людзі зацікаўлены, не толькі грамадскія актывісты. То, канешне, чыноўнікі спрабуюць рэагаваць.

Кампанію „За якасную і даступную медыцыну” праводзяць у Менску ды рэгіёнах актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада ды прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя