Каму нельга трымаць у прысядзібнай гаспадарцы свіней і хатнюю птушку



Гарадзенскія раённыя ўлады патлумачылі, чаму работнікі птушкагадоўчых прадпрыемстваў ня маюць права мець у прысядзібных гаспадарках хатнюю птушку, а таксама работнікі свінакомплексаў – свіней. Праваабаронца цэнтру „Вясна” Віктар Сазонаў уважае, што з боку ўладаў былі законныя дзеянні, паколькі існуюць заканадаўчыя акты, якія не даюць права гадаваць работнікам свіней і птушку, робіцца гэта ў мэтах ветэрынарна-санітарнай бяспекі. Хоць сітуацыя не зусім адназначная:

– Закон для чалавека, ці чалавек для закона? І вось тут тыя заканадаўцы, якія стваралі гэты закон, яны па якойсьці прычыне забыліся, што чалавек мае права, канешне, не працаваць на ферме, але чаму яму можна забараніць мець ва ўласнай гаспадарцы жывёл? Таму што, калі будаваліся гэтыя комплексы, усе, і эклагічныя арганізацыі, і іншыя, немым голасам крычалі: вынесіце іх падалей дзе жывуць людзі.

Сёлета ў жніўні ў Гарадзенскім раёне праводзіліся рэйды па гаспадарках вёскі Саволеўка ды аграгарадка Абухава з мэтай выяўлення і пакарання тых жыхароў, якія гадавалі свіней насуперак існай забароне.

Тэкст атрыманага адказу:

 У адпаведнасці з ветэрынарна-санітарнымі правіламі вырошчвання птушак у птушкагадоўчых арганізацыях, зацверджанымі Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2014 № 16, выкладзенымі у главе 6 «Ветеринарно-санитарный режим в птицеводческих с организациях», пункт 39: «…Запрещается: содержание сельскохозяйственных птиц в личных подворьях работников птицеводческих организаций…”.

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь „О дополнительных мерах по ликвидации и недопущению распространения африканской чумы свиней и других опасных заболеваний животных» ад 29 жніўня 2013 года № 758, пункт 3.2.2.: «Запретить содержание свиней на личных подворьях работников животноводческих объектов». Ветэрынарна-санітарнымі правіламі вырошчвання свіней юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 2013 года № 758, глава 7 „Ветеринарно-санитарный режим на комплексе», пункт 49: «Запрещается содержание свиней в личном подворье работников, обслуживающих поголовье свиней комплекса (фермы)»

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя