Камуналка падаражэе налета



У першым паўгоддзі 2018 года жыхары Беларусі будуць цалкам аплочваць асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя цеплазабеспячэння. Тарыфы на цеплазабеспячэнне будуць павышацца паступова ў залежнасці ад даходаў беларусаў.

Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, “з павышэннем аплаты павінна павысіцца і якасць паслуг”. Таму камунальнікам давядзецца ўдасканаліць сваю працу “па шматлікіх накірунках”.

Беларускае Радыё Рацыя