“Камянецкі драйв – 2017”



У Камянцы прайшоў рок-фестываль „Камянецкі драйв – 2017”.

Цягам двух дзён маладыя гурты спаборнічалі паміж сабой на сцэне Гарадскога парка, а конкурсную праграму аздаблялі хэдлайнеры мерапрыемства.

Кажа каардынатарка міжнароднага маладзёжнага праекта Ірына Вярэніч:

– У гэтым годзе значна пашырылася геаграфія нашага праекта, мы прынялі гурты з Расеі, палякі ў нас у гэтым годзе, з Украіны. Вельмі прыемна, што нас ужо ведаюць, вельмі выдатна, што было пададзена каля 200 заявак на ўдзел. Мы выбралі каля 20 ўдзельнікаў.

Пасля кожнага канцэртнага дня адбывался падсумаванне вынікаў і дыскатэкі, а ў першы дзень наведвальнікі пабачылі светавое шоў. Квіток на імпрэзы каштаваў ад 4 да 6 рублёў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара