Канчатковыя вынікі даследавання вод Нёмана: вада нетаксічная
У Нёмане на тэрыторыі Літвы ніякіх атрутных рэчываў не выяўлена, пра гэта паведаміла Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, абапіраючыся на даследаванні Агенцтва аховы прыроды, перадае партал delfi.lt.
Па дадзеных міністэрства, у вадзе не выявілі шкодных рэчываў – цяжкіх металаў, лятучых арганічных рэчываў, хлорфенолаў – не знойдзена.
15 чэрвеня эксперты Агенцтва аховы прыроды ўзялі пробы вод Нёмана побач з Алітусам і Друскенікамі, калі з’явілася інфармацыя аб тым, што каля Гародні ў рацэ гіне рыба і іншыя жывёлы. Першыя вынікі даследавання паказалі зніжэнне колькасці кіслароду ў вадзе, аднак не ніжэй за мінімальна ўсталяваную колькасць. Такая сітуацыя можа быць абумоўлена прагрэвам вады. Пробы вады на аналіз на мінулым тыдні бралі двойчы. Яшчэ адзін раз іх возьмуць 22 чэрвеня.
Фота: © DELFI montažas
