Канферэнцыя «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях» пройдзе ў Менску



17-га лістапада ў Менску пачне працу двухдзённая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная вывучэнню масавых палітычных рэпрэсій у СССР.

Далучыліся да яе чатыры навуковыя і навучальныя ўстановы з Беларусі й Польшчы. Нагодай арганізаваць такі форум стала стагоддзе бальшавіцкага путчу. Бо тыя падзеі прывялі да крывавых рэпрэсій, якія арганізавалі бальшавіцкія ўлады на землях Беларусі, Украіны і Расейскай Федэрацыі. Кажа прафесар Алесь Смалянчук, кіраўнік Беларускага архіва вуснай гісторыі:

У межах гэтага «вялікага» стогадовага юбілею схаваўся яшчэ адзін юбілей: 1937 года: — года вялікага тэрору. Для мяне адно і другое непарыўна звязана, бо гісторыя ХХ стагоддзя паказала, што камуністычны рэжым не можа існаваць без рэпрэсій супраць свайго народа. А 1937 год, якраз, вельмі яскравае сведчанне таго, як на крыві будавалася дыктатура Леніна-Сталіна. Пра гэта варта нагадаць, варта падумаць. Асабліва ў Беларусі. У адрозненні ад нашых суседзяў, у нас гэтая тэма застаецца перыферыйнай.

Цяпер гэтая цікавасць знаходзіцца ў перыферыі навуковых даследаванняў Беларусі. Канферэнцыя будзе праходзіць па адрасе: вуліца Яна Фабрыцыюса, 4, пачатак 17лістапада ў 9:00.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя