Полацкая канферэнцыя па абранні дэлегатаў на з’езд ТБМ



Канферэнцыя па абранні дэлегатаў на з’езд грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы  імя Францішка Скарыны” адбылася ў Полацку. Яе праводзіла Віцебская абласная арганізацыя ТБМ у парку каля музея беларускага кнігадрукавання. На канферэнцыі было абрана пяць кандыдатаў ад абласной арганізацыі.

Кажа старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Юрась Бабіч:

Віцебская абласная арганізацыя ТБМ вырашыла правесці выбарную канферэнцыю, абраць дэлегатаў на з’езд ТБМ, карыстаючыся нагодай правядзення ў Полацку Дзён беларускага пісьменства. Таксама падчас гэтай канферэнцыі ўздымалася пытанне, якія кандыдатуры мы маглі б прапанаваць, каго падтрымаць на пасаду старшыні рэспубліканскай рады ТБМ.

З’езд абраных дэлегатаў ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” з усёй Беларусі адбудзецца 29 кастрычніка. На ім будуць разглядацца прапановы на пасаду старшыні арганізацыі. Мяркуецца, што асноўным кандыдатам на гэтую пасаду будзе Алена Анісім.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі