Канферэнцыя «Таямнічая Беларусь» прайшла ў Менску
Шостая па ліку канферэнцыя «Таямнічая Беларусь», якую штогод ладзіць Уфакам – суполка беларускіх даследчыкаў анамальных з’яў, прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Распавядае яе арганізатар Ілля Бутаў:
– Сапраўды ў нас адзін з самых насычаных па дакладах год. У нас было заяўлена ўсяго 11 дакладаў, некалькі чалавек, праўда, не змаглі прыехаць, але было 8 дакладчыкаў. Сёлета ў нас дакладчыкі, акрамя Беларусі, заяўленыя з Украіны і Расеі. Паднялі шмат розных новых цікавых тэмаў, новыя твары, новыя даследчыкі сёлета.
Даследаваннем анамальных з’яў у Беларусі займаюцца акадэмічныя навукоўцы, краязнаўцы, даследчыкі-аматары.
Галоўным крытэрыем адбору дакладаў на канферэнцыю з’яўляецца навуковы падыход у даследаваннях.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
