Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» чарговы раз адбудзецца ў Варшаве
Упершыню канцэрт пройдзе ў закрытым памяшканні, а не ў цэнтры Варшавы, як гэта было дагэтуль.
Гаворыць, адзін з арганізатараў мерапрыемства Яўген Ціхановіч:
– «Салідарныя з Беларуссю 2017» адбудзецца 22 лістапада ў варшаўскім клубе «Стадола». Пачатак канцэрта а 19.00. Артысты, якія выступяць на сцэне, гэта: TonqiXod з Беларусі, T/Aboret з Варшавы, The Glitchhh з Беларусі, Atom Heart з Варшавы. З Украіны прыедзе Żadan i Sobaki.
Першы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся на Замкавай плошчы ў Варшаве, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, ў сакавіку 2006 года. Далучыцца да падзеі можна па спасылцы.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
