„Карагодная справа” ў Берасці ніяк не спыняецца



102 чалавекі – столькі жыхароў Берасцейшчыны ўжо асуджана па „карагоднай справе”. І лічба абвінавачваемых толькі расце.

Зараз сфармавана 11-я група абвінавачваемых па „карагоднай справе”, якая складаецца з дванаццаці чалавек. Такім чынам, колькасць абвінавачваемых дасягне лічбы ў 113 чалавек. На дадзены момант адбываецца азнаямленне са справай. Дата суда яшчэ не вызначана.

Прысуд 9-й і 10-й групам абвінавачваемых па „карагоднай справе” быў вынесены ў панядзелак, 15 лістапада. Пакаранне засталося такім, якім яго запытвалі пракуроры. Двум абвінавачваемым прысуджана калонія агульнага рэжыму, астатнім – хімія або хатняя хімія.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.